ФРОНТ НАЦЫЯНА́ЛЬНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ (ФНВ; Frontul Salvării Naţionale) у Румыніі, масавая грамадска-паліт. арг-цыя ў канцы 1980 — пач. 1990-х г. Узнік у ходзе снежаньскіх падзей 1989, калі была скінута дыктатура Н.Чаўшэску. Створаны 26.12.1989 Савет ФНВ (старшыня І.Іліеску) распусціў усе тагачасныя дзярж. структуры і ўзяў на сябе ўсю паўнату дзярж. улады, абвясціў пераход краіны да дэмакратыі і рыначнай эканомікі, сфарміраваў часовы ўрад на чале з П.Романам. З лют. 1990 ФНВ у складзе Часовага савета нац. згоды. Пасля выбрання 20.5.1990 парламента (70% месцаў у ФНВ) і прэзідэнта Румыніі (Іліеску; ФНВ узначаліў Роман) ФНВ фармальна страціў уладныя функцыі, а з фарміраваннем у краіне ў пач. 1990-х г. шматпарт. сістэмы сышоў з паліт. арэны. Частка яго членаў у 1992 утварыла Дэмакр. ФНВ (з ліп. 1993 Партыя сац. дэмакратыі).
т. 16, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)